Заява пра «тэракты», ціск на палітвязняў і антырэкорд па COVID-19. Галоўнае за 25 верасня


Belsat.eu падводзіць вынікі 25 верасня.

Затрыманні ў Бабруйску і заява пра «тэракты»

У МУС заявілі пра затрыманне трох жыхароў Бабруйску, якіх падазраюць у «тэрарызме».

Затрыманых вінавацяць у тым, што яны нібыта закладалі «прадметы, падобныя на выбуховыя прылады» на рэйках, а таксама каля кіёску «Табакерка». На відэа МУС адзін з затрыманых адназначна кажа, што яны закладалі менавіта вучэбныя міны. То бок ніякіх выбухаў нават тэарэтычна адбыцца не магло.

Адзін з затрыманых жыхароў Бабруйску. Скрыншот з відэа pressmvd / Telegram

Акрамя таго, жыхароў Бабруйску вінавацяць у тым, што 24 верасня на стрэльбішча «Кісялевічы» яны спалілі стралковы цір, які належыць в/ч 5527. На якой падставе падпал ціра і закладку вучэбных мінаў лічыцца менавіта тэрарыстычным актам у заяве міліцыі не ўдакладняецца. Але былі распачатыя крымінальныя справы за «пагрозу здзяйснення акту тэрарызму» і «акт тэрарызму».

«У цяперашні час падазраваныя правяраюцца на дачыненне да аналагічных злачынстваў, у тым ліку ўчыненых у Менску. Таксама ўстанаўліваюцца іншыя асобы, якія могуць быць датычныя да акту тэрарызму ў сталіцы», – заяўляецца ў прэс-рэлізе МУС.

Пры гэтым не ўдакладняецца, пра які «акт тэрарызму ў сталіцы» ідзе гаворка.

Артыкулы
Заснавальнік і кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі сустракае дзень народзінаў за кратамі
2021.09.25 18:27

Інфармацыя пра напад на базу АМАПу ў Менску

У суполцы «Буслы ляцяць» апублікаваная інфармацыя пра тое, што так званы партызанскі атрад «Чорны бусел» нібыта атакаваў базу менскага АМАПу пры дапамозе дрону.

Hавiны
У сеціве з’явілася непацверджаная інфармацыя пра атаку на базу менскага АМАПу
2021.09.25 19:30

Як сцвярджаецца ў паведамленні суполкі, ноччу група «Чорны Бусел» пры дапамозе дрону скінула з вялікай вышыні дзве 5-літровыя ёмістасці з запальнай сумессю на базу менскага АМАПу ва Уруччы. Суполка сцвярджае, што было чуваць гучныя хлапкі і бачныя ўспышкі, праз што ў суседніх дамах прачнуліся людзі. Пры гэтым не ўдакладняецца, які быў вынік гэтай атакі і ці ёсць пацярпелыя. У заяве адзначаецца, што «усе ведамасныя абʼекты МУС, нерухомасць, аўтамабілі карнікаў зʼяўляюцца патэнцыяльнымі мэтамі наступных акцыяў». Таксама апублікаванае відэа з дрону нібыта падчас атакі на базу.

Пацверджання інфармацыі аб нападзе на базу АМАПу з іншых крыніцаў няма. Прэс-служба МУС пра гэта здарэнне нічога не паведамляе.

Артыкулы
«Ідзе пазіцыйная вайна на знясіленне». Размова з Дзмітрыем Шчыгельскім пра падпольны рух «Супраціў»
2021.09.04 08:24

Ціск на палітвязняў

Вікторыя і Анастасія Міронцавы.
Фота: TUT.BY

Стала вядома, што адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі №4 прызнала Паліну Шарэнды-Панасюк, сясцёр Вікторыю і Анастасію Міронцавых «схільнымі да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Яны пастаўлены на прафілактычны ўлік.

Самозванец у*бывай! Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе. 8 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Вядома, што многіх палітзняволеных за кратамі ставяць на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Такі статус прадугледжвае ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі. У калоніі яны мусяць насіць жоўтыя біркі – такім колерам пазначаюць асобаў, нібыта «схільных да экстрэмізму». Статус «асобы, схільнай да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў» прадугледжвае яшчэ больш жорсткі ўзровень кантролю за зняволеным.

Антырэкорд па колькасці смерцяў

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 1987 новых выпадкаў інфікавання каронавіруса. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 528 229 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

За содні зафіксаваныя 15 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі.

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 4081 асоба, сведчыць Міністэрства аховы здароўя.

Гісторыі
Вялізныя чэргі, адсутнасць месцаў у шпіталях і змаганне за тэсты. Чытачы – пра сітуацыю з каронавірусам у Беларусі
2021.09.24 08:30

Другі ператрус у Кацырыны Пытлевай

У журналісткі, вядоўцы YouTube-канале «Malanka Media» Кацярыны Пытлевай 24 верасня прайшоў другі ператрус за месяц.

«На гэты раз прыйшлі, здаецца, з КДБ, дзверы, на шчасце, не ламалі. Мяркуючы па іх рэакцыі, убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі, нават здзіўлена пыталіся, маўляў: «І гітару таксама яны зламалі і заплечнікі парэзалі?!». Увогуле, не чакалі яны, што хтосьці іх апярэдзіў», – кажа Кацярына Пытлева.

Затое, паводле яе, стала вядома, што яе вінавацяць паводле частак 1 і 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэксу.

Hавiны
«Убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі». У Каці Пытлевай прайшоў другі ператрус за месяц
2021.09.25 13:56

Арышт Vadimati

Вядомага гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Вадзімаці) 24 верасня заключылі пад варту ў крымінальнай справе. Здарылася гэта за дзень да сканчэння яго адміністрацыйнага арышту, які цягнуўся 40 дзён. Цяпер блогер знаходзіцца ў шчучынскім ізалятары.

Вадзімаці праходзіць падазраваным у двух крымінальных справах: арт. 368 КК «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (да чатырох гадоў пазбаўлення волі) і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» (да трох гадоў).

Артыкулы
У Беластоку праходзіць акцыя салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі палякамі
2021.09.25 14:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў