Заснавальнік і кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі сустракае дзень народзінаў за кратамі


Сёння палітвязень Алесь Бяляцкі, заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», адзначае свой дзень нараджэння. Яму спаўняецца 59 год.

Алесь Бяляцкі.
Фота: Белсат

Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах маштабнай атакі спецслужбаў на праваабарончую супольнасць Беларусі. Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў») Крымінальнага кодэксу. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску. Алесь Бяляцкі прызнаны палітвязнем.

Як паведамляе spring96.org, з днём нараджэння Бяляцкага павіншавала віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента і сімвалічная хросная палітвязня Нікола Бір. У сваім відэазвароце яна пажадала праваабаронцу, каб наступны дзень народзінаў ён сустрэў на свабодзе ў дэмакратычнай Беларусі.

Алеся Бяляцкага віншуюць з днём народзінаў вядомыя праваабаронцы па ўсім свеце.

Алесь Бяляцкі – кіраўнік і заснавальнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) з 2007 па 2016 гг.

Артыкулы
Што такое «Вясна»? Кароткая гісторыя праваабарончага цэнтру, на які напала дзяржава
2021.07.14 15:55

За 25 год сваёй дзейнасці Алесь Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: у 2006 годзе – шведскай прэміяй імя Пера Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаю Вацлаў Гавел, у 2011 годзе – дыпломам «За мужнасць і барацьбу за свабоду», прэміяй «Найлепшы праваабаронца года», прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова», у 2012 годзе – прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэмія Леха Валенсы, прэміяй імя Петры Кэлі ў знак прызнання дзейнасці ў адстойванні правоў чалавека ў Беларусі, у 2013 годзе – прэміяй Вацлава Гавела ад ПАСЕ, у 2019 годзе – прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закона», а ў 2020 годзе – прэміяй «За годны лад жыцця» і сумесна з іншымі прэміяй імя Сахарава. Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру. Алесь з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг.

Аб’ектыў
Салідарнасць з «Вясной»
2021.09.17 22:44

Раней Алесь ужо быў палітычным зняволеным. Ён быў арыштаваны ў жніўні 2011 году і асуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адбываў пакаранне ў жодзінскай турме і бабруйскай калоніі. Вызвалены ў чэрвені 2014 года праз амністыю.

Інтэрв’ю
Алесь Бяляцкі: Лінія на садысцкае стаўленне да затрыманых будзе працягвацца
2021.04.08 18:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў