У Сочы праз непагадзь адклалі гонкі «Формулы-2». Туды напярэдадні прыляцеў Лукашэнка


У расейскім Сочы і яго ваколіцах прайшоў моцны дождж, з прычыны якога пад пагрозай апынулася правядзенне аўтамабільных гонак.

Лівень з навальніцай працягваўся ўсю ноч з пятніцы на суботу. Раніцай працягвае ісці невялікі дождж, але сіноптыкі чакаюць новага ўзмацнення стыхіі, паведамляе Sportbox.ru.

Паводле выдання, з прычыны дажджу ў Сочы могуць з суботы на нядзелю перанесці кваліфікацыю гонкі «Формулы-1».

Акрамя таго, на суботу на трэку запланаваны таксама гонкі ў класах «Формулы-2» і «Формулы-3». Першую гонку «Ф-3» раней перанеслі з суботы на пятніцу.

Першая гонка «Формулы-2», якая павінна была стартаваць раніцай 25 верасня, адкладзеная.

Напярэдадні расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости са спасылкай на ўласную крыніцу паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыляцеў у Сочы з прыватным візітам.

Паводле гэтай інфармацыі, ён «прыляцеў адпачыць у дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю». Афіцыйна візіт не пацверджаны. Але адной з магчымых прычынаў візіту называлася менавіта правядзенне ў Сочы аўтамабільных гонак «Формула-1».

Hавiны
Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік Памежнага камітэту
2021.09.25 11:35

МГ belsat.eu

Стужка навінаў