Як паведамляе памежнай служба Польшчы, цягам 24 верасня было зафіксавана 347 спробаў незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі.
Пры гэтым былі затрыманыя чатыры чалавекі: тры грамадзяніна Конга і адзін грамадзянін Сірыі. Астатнія спробы перасекчы мяжу памежнікі перадухілілі.
Акрамя таго, за аказанне дапамогі ў незаконным перасячэнні мяжы затрыманыя шэсць чалавек: два грамадзяніна Сірыі, два – Украіны, два – Грузіі.
У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіраваным перакідванні мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы.
Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайной. Як адзначыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу на Генеральнай Асамблеі ААН 22 верасня, ужо шмат тыдняў рэжым Аляксандра Лукашэнкі «прывозіць у сваю краіну дзясяткі тысячаў адчайных жыхароў Блізкага Усходу, якіх прымушае пераходзіць нашыя межы пад міліцэйскімі дручкамі і спрабуе выклікаць штучны гуманітарны крызіс».
ІІ belsat.eu