Шукаюць Маладзёжную вуліцу. Гарадзенцы паведамляюць пра групы мігрантаў у горадзе і наваколлі


Мігранты ў Горадні.
Фота: Белсат

Другі дзень запар гарадзенцы паведамляюць нам пра групы мігрантаў у горадзе. Іх заўважаюць у цэнтры Горадні, у нетурыстычных месцах.

Яны шукаюць канкрэтную вуліцу (Маладзёжную), дзе ёсць гостэл.

Напрыклад, адна з такіх груп была заўважаная ўчора: 10 чалавек, сярод якіх жанчына ў хіджабе, усе з заплечнікамі. Звяртаюцца да гарадзенцаў па-ангельску, паказваюць перапіску ў месенджары, дзе пазначаныя нейкія адрасы і тэлефоны. Перапіскі на дзвюх мовах: арабская вязь і ангельская мова.

Мігранты ў Горадні.
Фота: Белсат

Дачнікі з Узберажы, што на мяжа з Літвой, распавялі «Белсату», што сустрэлі чалавека, падобнага на нерэгулярнага мігранта, ён прасіў есці і піць. Яго перадалі памежнікам.

Таксама мігрантаў фіксавалі на мяжы з Польшчай, у раёне Адэльску.

СК/МГ belsat.eu

Стужка навінаў