Пракуратура дазволіла забраць цела Віталя Шышова


Кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў.
Фота: beldomua / Telegram

24 верасня ўкраінская пракуратура дазволіла забраць цела беларускага актывіста Віталя Шышова. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Пахаваюць Віталя Шышова ў нядзелю.

Праваахоўныя органы разглядалі версіі самагубства і забойства аднаго з лідараў «Беларускага дому ва Ўкраіне». Вынікі экспертызы невядомыя. Адвакат мае падпіску аб неразгалошванні.

Hавiны
Украінскае следства вызначылася з версіяй смерці Шышова
2021.09.06 15:09

Раніцай 2 жніўня кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў выйшаў на прабежку і знік. А зранку 3 жніўня яго знайшлі павешаным на ўскрайку Кіева.

Міністр унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што для следства ўжо зразумела, было гэта забойства ці самагубства, але «хай усё-ткі скажа менавіта следства».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў