Паліну Шарэнду-Панасюк і сясцёр Міронцавых у гомельскай калоніі паставілі на дадатковы прафілактычны ўлік


Адміністрацыя калоніі прызнала іх «схільнымі да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

Вікторыя і Анастасія Міронцавы.
Фота: TUT.BY

Пра тое, што палітзняволеных сясцёр Вікторыю і Анастасію Міронцавых у гомельскай калоніі №4 паставілі на прафілактычны паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Да гэтага яны стаялі на ўліку як «схільныя да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сям’я Шарэндаў.
Фота: belsat.eu

Пра аналагічныя захады ў дачыненні актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк распавёў Reform.by муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда. Ён заявіў, што на Паліну было складзена тры рапарты і да сярэдзіны верасня яе трымалі ў ШІЗА.

Вядома, што многіх палітзняволеных за кратамі ставяць на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Такі статус прадугледжвае ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі. У калоніі яны мусяць насіць жоўтыя біркі – такім колерам пазначаюць асобаў, нібыта «схільных да экстрэмізму». Статус «асобы, схільнай да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў» прадугледжвае яшчэ больш жорсткі ўзровень кантролю за зняволеным.

Hавiны
Судзяць двух дзеўчын. Пацярпелых – пяцёра амапаўцаў, якія схавалі свае твары і імёны
2021.03.22 23:22

Нагадаем, у красавіку 2020 года Анастасію Міронцаву прысудзілі да 2 гадоў зняволення, Вікторыю Міронцаву – да 2,5 гадоў. У чэрвені Паліна Шарэнда-Панасюк была пакараная 2 гадамі пазбаўлення волі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў