БРСМ Асіповічаў збірае па 5 бульбін самотным пенсіянерам


Бульбяная акцыя БРСМ.
Фота: Еўрарадыё / Telegram

У Асіповічах мясцовая суполка БРСМ абвясціла дабрачынную акцыю «5 бульбін». Акцыя праходзіць з 24 верасня па 1 кастрычніка.

Жыхароў Асіповічаў заклікаюць прынесці 5 бульбін ці іншую гародніну.

Іх актывісты раённага БРСМ 4 і 5 кастрычніка перададуць мясцовым самотным пенсіянерам.

Колькі гародніны плануецца сабраць такім чынам і наколькі яна дапаможа патрабуючым, не ўдакладняецца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў