Блогера Vadimati заключылі пад варту. Ён падазраваны ў дзвюх крымінальных справах


Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук «Vadimati».
Фота: ermashukvadimati / Instagram

Вядомага гарадзенскага блогера Вадзіма Ермашука (Вадзімаці) 24 верасня заключылі пад варту ў крымінальнай справе. Здарылася гэта за дзень да сканчэння яго адміністрацыйнага арышту, які цягнуўся 40 дзён. Зараз блогер знаходзіцца ў шчучынскім ізалятары.

Вадзімаці праходзіць падазраваным у двух крымінальных справах: арт. 368 КК «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (да чатырох гадоў пазбаўлення волі) і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» (да трох гадоў).

Hавiны
Супраць гарадзенскага блогера Vadimati распачалі дзве крымінальныя справы
2021.09.17 15:07

Нагадаем, блогера затрымалі 16 жніўня ў Шчучыне. 19 жніўня Шчучынскі раённы суд прысудзіў яму 25 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя Дзмітрый Цівунчык вынес такі прысуд паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

9 верасня адбыўся новы суд над Вадзімаці, на якім яму прысудзілі 15 сутак за тое, што ён 13 жніўня нібыта пазваніў у службу «115» і нецэнзурна выказаўся пра ЖКГ і гарвыканкам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў