У Карэліі пяцёра беларусаў памерлі, атруціўшыся алкаголем


Машына хуткай дапамогі ў Расеі.
Фота: Максим Блинов / РИА Новости

У расейскай Карэліі памёр пяты беларус, які трапіў у лякарню пасля атручвання алкаголем. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на карэльскае Міністэрства аховы здароўя.

Інцыдэнт адбыўся 22 жніўня. Васьмёра беларусаў, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў Карэліі, выпілі, як мяркуецца, сурагатны алкаголь. Першы з іх памёр яшчэ да прыезду хуткай, усе астатнія – у больніцах.

Медыкі выявілі ў крыві ва ўсіх метанол.

У лякарні застаюцца яшчэ тры чалавекі. Іхны стан медыкі ацэньваюць як стабільны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў