У Беларусі заблакаваны партал Reform.by


Незалежны інфармацыйны рэсурс Reform.by быў заблакаваны ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі.

Пры спробе адкрыцця сайты з тэрыторыі Беларусі з’яўляецца апавяшчэнне, што доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі, прынятага ў адпаведнасці с Законам «Аб сродках масавай інфармацыі». Доступу праз VPN таксама няма.

Reform.by паведамляе ў сваім Telegram-канале, што рэдакцыя пакуль не атрымала афіцыйнага паведамлення ад Міністэрства інфармацыі. Рэдакцыя лічыць блакаванне сайт праявай цэнзуры, а рашэнне Мінінфарма – парушэннем Канстытуцыі.

«Наш праект працаваў у поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, кампанія была афіцыйна зарэгістраваная, сайт размяшчаўся на серверы ў Беларусі, мы пачалі працэс рэгістрацыі сайта як інтэрнэт-выдання», – адзначае рэдакцыя.

Стваральнікі праекта абяцаюць, што сайт неўзабаве працягне працу на альтэрнатыўнай хостынгавай пляцоўцы.

Нагадаем, са жніўня 2020 года ў Беларусі быў заблакаваны доступ да больш чым 100 сайтаў.

Артыкулы
Амаль паўтысячы затрыманняў. БАЖ апублікаваў статыстыку па рэпрэсіях у медыясферы
2021.08.09 09:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў