Санкцыі раскошы не перашкода. Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі купляе тры «Audi A8» за Br 900 тыс.


Audi A8.
Фота: audi.by

На сайце дзяржзакупаў Беларусі з’явілася інфармацыя пра электронны аўкцыён ад Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле звестак аўкцыёну, аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі хоча набыць тры аўтамабілі «Audi A8».

Агульны кошт планаванага закупу – Br 900 тыс., або каля $ 360 тыс. Іх крыніца – бюджэтныя сродкі.

Прапанова была змешчаная 24 жніўня. Заяўкі закрываюцца 8 верасня.

«Audi A8» прызнаны самым раскошным аўтамабілем конкурсу «World Car Awards 2018».

Раней прадстаўнікі ўладаў Беларусі заяўлялі, што заходнія санкцыі могуць паўплываць на заробкі простых беларусаў. На закупы аўтамабіляў для чыноўнікаў за кошт бюджэту яны пакуль не ўплываюць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў