#NoGrantForDictator: беларусы пратэстуюць супраць рашэння МВФ


Беларусы ўсяго свету пратэстуюць супраць $ 1 млрд для афіцыйнага Менску ад МВФ. Кампанію атрымалася арганізаваць усяго за суткі, піша Павел Латушка. Пачала акцыю беларуска з ЗША Маша Забара.

23 жніўня ўступіла ў сілу рашэнне Міжнароднага валютнага фонду вылучыць Беларусі звыш 900 мільёнаў долараў. Сродкі выдаюць у «спецыяльных правах пазыкі» («Special Drawing Rights», SDR).

Беларуская дыяспара арганізавала мітынгі каля офісаў Фонду і яго прадстаўніцтваў па ўсім свеце. Беларусы выйшлі на пратэст у ЗША, Японіі, Польшчы, Літве, Бельгіі, Нямеччыне, Украіне, Чэхіі, Італіі і іншых краінах.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары пратэстуюць супраць рашэння МВФ.
Фота: Маша Забара / Facebook

Запусціла флэш-моб #NoGrantForDictator беларуска Маша Забара, якая яшчэ да ўступлення рашэння ў сілу ладзіла адзіночны пікет каля офісу МВФ у Вашынгтоне.

Сваім сінхронным пратэстам беларусы спадзяюцца аказаць ціск на кіраўніцтва МВФ і дамагчыся адмены рашэння вылучыць Беларусі крэдыт у памеры амаль 1 млрд долараў.

Hавiны
Падобна, МВФ дасць Беларусі амаль мільярд долараў. Але ці дазволяць ім скарыстацца?
2021.07.30 09:00

У пачатку жніўня Міжнародны валютны фонд ухваліў рашэнне падтрымаць краіны ва ўсім свеце пасля складанага для эканомік перыяду, вылучыўшы на гэта $ 650 мільярдаў. Гэтыя грошы раздаюць незалежна ад палітычнай сітуацыі дзеля задавальнення патрэбы ў рэзервах і падвышэння ўстойлівасці дзяржаваў падчас змагання з пандэміяй каронавірусу.

Сам фонд пакуль не выступіў з заявай адносна Беларусі, аднак вядома, што наша краіна не патрапіла ў спіс тых, каму МВФ адмовіў. Выдаваць сродкі не сталі Афганістану, Венесуэле і М’янме.

Hавiны
МВФ можа даць Беларусі мільярд долараў. Эканаміст: гэта не азначае прызнання Лукашэнкі
2021.08.23 18:18

АА belsat.eu

Стужка навінаў