Калеснікава і Знак абвяргаюць у судзе ўсе выстаўленыя абвінавачанні


Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе.
Фота: Deutsche Welle/Telegram

Марыя Калеснікава 25 жніўня дала паказанні на судовым працэсе. Пра гэта паведамляюць Naviny.by.

«Марыя, як і Максім Знак, таксама паслядоўна абвергнула абвінавачанні і працягвае на гэтым настойваць», – распавёў адвакат Уладзімір Пыльчанка.

Паводле яго, Марыя «бадзёрая і адчувае сябе добра».

Напярэдадні Максім Знак, кажа адвакат, «зрабіў дэтальныя паказанні, якія аспрэчваюць усе інкрымінаваныя яму дзеі» і каментаваў следчыя матэрыялы справы, «у якіх, як абарона паказвала раней, няма ніякіх доказаў ягонай віны».

Суд над сябрамі прэзідыуму Каардынацыйнай рады і прадстаўнікамі каманды Віктара Бабарыкі пачаўся 4 жніўня. Працэс зрабілі закрытым.

Паводле абвінавачання, Знак і Калеснікава «супольна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Ім пагражае да 12 гадоў турмы.

Hавiны
Юрыст штабу Віктара Бабарыкі Ілля Салей з’ехаў з Беларусі
2021.08.13 20:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў