Анджэю Пачобуту працягнулі ўтрыманне пад вартай на тры месяцы


Анджэй Пачобут.
Фота: Анджей Почобут / Facebook

Палітзняволенаму журналісту і аднаму з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю на тры месяцы. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Ранкам 25 сакавіка ў кватэру да Анджэя Пачобута прыйшлі сілавікі. Учынілі ператрус, самога журналіста затрымалі і даставілі ў Менск, у СІЗА на вуліцы Валадарскага. Яго вінавацяць у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК), гэтак жа як і старшыню Саюзу палякаў Анджэліку Борыс ды іншых асобаў. Цяпер Анджэй у жодзінскім СІЗА. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

На пачатку чэрвеня выявілася, што трох з пяці арыштаваных актывістаў Саюзу палякаў Беларусі гвалтоўна вывезлі ў Польшчу. Вызваленне ўзамен на дэпартацыю прапаноўвалі таксама Анджэліцы Борыс і Анджэю Пачобуту, аднак яны адмовіліся.

Артыкулы
«Я не магу прасіць аб памілаванні, бо сын ні ў чым не вінаваты». Як бацькі Анджэя Пачобута чакаюць яго на волі
2021.06.23 20:05

МГ belsat.eu

Стужка навінаў