У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт «Польскага радыё»


У Беларусі ў чарговы раз абнавілі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Рашэннем суду Ленінскага раёну Горадні ад 20 ліпеня 2022 году «экстрэмісцкім матэрыялам» былі прызнаныя інтэрнэт-рэсурсы «Польскага радыё» (Polskie Radio) – polskieradio.pl і polskieradio24.pl.

Акрамя таго, «экстрэмісцкімі» ў Беларусі абвясцілі сацыяльныя сеткі гарадзенскага выдання Hrodna.life: акаўнт у Instagram «hrodna.likе», Telegram-канал «Гродна Like», Facebook-суполку «Hrodna.lifе» і Youtube-канал «Hrodna Life». Гэтае рашэнне Ленінскі суд Горадні зацвердзіў 8 ліпеня.

Пад забарону таксама трапілі інтэрнэт-рэсурс «Беларускi народны трыбунал», чат «Ученые против насилия» і канал «ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ».

Аналітыка
Як за два гады ўлады пабудавалі экасістэму супрацьдзеяння экстрэмізму. Асноўныя тэндэнцыі і прагнозы
2022.07.15 08:20

Нагадаем, слова «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы іншадумства.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў