Еўразвяз хоча стацца незалежным ад расейскага газу не пазней за 2027 год


У звязку з ненадзейнасцю Расеі як партнёра Еўразвяз ўжо сёння павінен знізіць спажыванне газу такім чынам, каб да сакавіка 2023 года эканомія склала 15 % ці 45 млрд кубаметраў. Пра гэта заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, піша «Deutsche Welle» са спасылкаю на агенцтва dpa.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Reuters

Поўнай незалежнасці ад расейскага газу Еўразвяз хоча дасягнуць да 2027 года. На шляху да гэтай мэты Брусель хоча інвеставаць € 300 млрд з дапамогаю механізму «REPowerEU» у праекты для эканоміі газу і паскарэння пераходу да аднаўляльных крыніцаў энергіі.

«У той жа час мы заключаем новыя пагадненні з больш надзейнымі партнёрамі, такімі як ЗША і Нарвегія», – зазначыла кіраўніца Еўракамісіі.

Hавiны
Еўразвяз рыхтуецца правесці зіму без расейскага газу
2022.07.20 18:09

Пасля расейскага ўварвання ва Украіну Еўракамісія прыняла план «REPowerEU», каб як мага хутчэй спыніць залежнасць ЕЗ ад расейскага паліва. План прадугледжвае захады для дыверсіфікацыі экспарцёраў энергіі, энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, а таксама паскоранага разгортвання аднаўляльных крыніцаў энергіі.

21 ліпеня Расея паведаміла пра аднаўленне экспарту газу ў Еўропу праз газаправод «Паўночная плынь-1». Яго спынялі на 10 дзён на нібыта планавае абслугоўванне. Цяпер Аб’яднаная Еўропа не ўпэўненая, што Крэмль зноў не адключыць газу ў самы адказны момант, бо «выкарыстоўвае газ як зброю».

Еўракамісія 20 ліпеня прыняла план змяншэння выкарыстання расейскага газу на 15 % у перыяд са жніўня 2022 года да канца сакавіка 2023 года і стварыла механізм «трывожнага сігналу» на выпадак дэфіцыту газу. Тры тыдні таму Еўразвяз пастанавіў, што да лістапада трэба запоўніць газавыя сховішчы на 80 %.

Каментар
Ці змерзне Польшча? Як Еўразвяз рыхтуецца да зімы, што можа прайсці без расейскага газу
2022.07.22 12:17

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў