Еўразійскі банк развіцця: беларуская эканоміка ў чэрвені запаволіла тэмпы падзення


Паводле ацэнкі ЕАБР, тэмпы скарачэння беларускай эканомікі запаволіліся. ВУП у чэрвені знізіўся прыкладна на 7,8 %, у той час як у траўні – на 8,6 %. Агулам за першае паўгоддзе 2022 года ВУП скараціўся на 4,2 %.

Аналітыкі ЕАБР мяркуюць, што запавольванне падзення можа тлумачыцца змяншэннем спаду ў апрацоўчай прамысловасці, агулавым гандлі, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы.

Агулам жа, паводле Еўразійскага банку развіцця, цалкам імаверна, што беларуская эканоміка пачынае адаптавацца пад функцыянаванне ва ўмовах санкцыяў. Пры гэтым прагноз аб зніжэнні ВУП Беларусі на 6,5 % за 2022 год захоўвае актуальнасць. ЕАБР можа яго перагледзець у бок падвышэння пры ўстойліва меншым спадзе расейскай эканомікі, чым чакалася.

Hавiны
Беларуская эканоміка ўпала крыху больш, чым чакаў міністр: мінус 4,2 % ВУП за паўгоддзе
2022.07.18 18:28
Hавiны
Міжнародны валютны фонд пагаршае свае прагнозы для сусветнай эканомікі на 2022–2023 гады
2022.07.17 13:45

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў