Чыгуначніка з Гомля пакаралі 2 гадамі калоніі за відэа расейскай тэхнікі


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 21 ліпеня суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне ў справе палітвязня Аляксандра Лучыновіча, якому было выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

44-гадовага Аляксандра Лучыновіча затрымалі 31 сакавіка 2022 на працы – у Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі. У мужчыны забралі тэлефон, а калі яго праглядзелі, склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП, паводле якога асудзілі да адміністратыўнага арышту.

Аляксандр Лучыновіч.
Фота: spring96.org

Пасля содняў на волю Аляксандр не выйшаў – яго перазатрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

У віну мужчыну ставяць перадачу тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» відэа расейскай вайсковай тэхнікі, якая прасоўвалася па тэрыторыі Беларусі. Вядома, што тыя фотаздымкі у «Беларускі Гаюн» Аляксандр даслаў яшчэ тады, калі гэты тэлеграм-канал не быў прызнаны экстрэмісцкім.

15 красавіка Лучыновіча змясцілі ў гомельскі СІЗА-3 і выставілі абвінавачанне.

Hавiны
У Беларусі тры новыя палітвязні. Мужчынаў затрымалі за перадачу інфармацыі аб расейскай вайсковай тэхніцы
2022.05.20 19:13

Падчас судовага пасяджэння ў крымінальнай справе супраць Аляксандра Лучыновіча пракурорка запытала для яго 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Адвакат жа прасіў апраўдаць Аляксандра, бо кваліфікацыя справы паводле артыкулу 361 не адпавядае дзеянням абвінавачанага – доказаў арганізацыі і актыўнага ўдзелу Лучыновіча ў экстрэмісцкай дзейнасці няма.

Аляксандр сваёй віны таксама не прызнаў, але супрацоўнічаў са следствам і распавёў, што сапраўды запісаў на відэа калону расійскай вайсковай тэхнікі і даслаў яго ў бот «Беларускага Гаюна».

21 ліпеня суддзя Аляксей Хлышчанкоў пакараў Аляксандра Лучыновіча 2 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
У Гомлі за відэа расейскай вайсковай тэхнікі падлетку прысудзілі 3 гады калоніі
2022.07.19 14:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў