ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць Беларусі, якія закрануць нафтавы сектар і ўгнаенні


Адміністрацыя Джо Байдэна разглядае магчымасць увядзення новых санкцыяў у дачыненні Беларусі, якія, імаверна, закрануць нафтавы сектар, а таксама пастаўкі калійных угнаенняў, піша інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на артыкул, апублікаваны ў The Wall Street Journal у нядзелю, 25 ліпеня.

У матэрыяле прыводзіцца каментар аднаго з амерыканскіх чыноўнікаў.

«Мы не будзем анансаваць канкрэтныя меры, – сказаў ён. – ЗША разам з партнёрамі і саюзнікамі працягнуць прыцягваць да адказнасці ўлады Беларусі, у тым ліку шляхам увядзення санкцыяў».

Hавiны
Святлана Ціханоўская прадставіла адміністрацыі Байдэна санкцыйны спіс
2021.07.21 10:43

Тэма магчымых санкцыяў абмяркоўвалася на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з афіцыйнымі асобамі ЗША. Як пракаментаваў The Wall Street Journal дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, прадстаўнікі Дзярждэпартаменту далі зразумець, што збіраюцца ўводзіць новыя абмежавальныя меры ў дачыненні «калійнага і нафтавага сектараў Беларусі». Калі гэта будзе – не ўдакладняецца.

Белсат Zoom
ЗША ўтрая павялічаць дапамогу дэмакратычнай Беларусі
2021.07.24 00:29

Прэс-служба Белага дому пасля сустрэчы Ціханоўскай з памочнікам Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам апублікавала заяву, у якой казалася, што ЗША працягнуць прыцягваць улады Беларусі «да адказнасці за іхныя дзеянні», у тым ліку праз санкцыі.

Святлана Ціханоўская пасля сустрэчы з амерыканскім дзяржсакратаром Энтані Блінкенам у інтэрв’ю тэлеканалу CNN паведаміла, што папрасіла Вашынгтон узмацніць рэстрыкцыі ў дачыненні афіцыйнага Менску і чакае, што з боку ЗША ў бліжэйшы час будуць рашучыя дзеянні.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў