Да ўзброеных мігрантаў гатовыя. У Літве затрымалі яшчэ 133 мігрантаў на мяжы з Беларуссю


Хваля нелегальнай міграцыі не спыняецца, з пачатку 2021 года затрымалі ўжо ў 32 разы больш чалавек, чым за той жа перыяд 2020-га.

Мігранты, якіх літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю. 25 ліпеня 2021 года.
Фота: pasienis.lt

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла пра затрыманне яшчэ 133 чалавек, якія з суботы на нядзелю незаконна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу. Днём раней затрымалі толькі 40 чалавек.

Большая частка затрыманых, сцвярджаюць памежнікі, кіравалася ў Заходнюю Еўропу і не збіралася заставацца ў Літве.

Агулам з пачатку года на мяжы з Беларуссю літоўцы затрымалі 2603 чалавек. З іх 1380 чалавек – грамадзяне Іраку, 184 – Рэспублікі Конга, 124 – Камеруну, 78 – Гвінеі, 77 – Афганістану. Грамадзянства многіх іншых спрабуюць вызначыць, але шэраг мігрантаў не мае з сабой дакументаў, а гісторыі, якія яны расказваюць, нярэдка не пацвярджаюцца.

Hавiны
«Вы што там, ачумелі?» Што трэба ведаць пра выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.06.30 19:40

У студзені на беларускай мяжы літоўцы затрымалі ўсяго 20 мігрантаў, у лютым – 13, у сакавіку – 8. У красавіку і траўні затрыманняў мігрантаў стала больш: 70 і 77 адпаведна.

26 траўня, праз тры дні пасля скандалу з прымусовай пасадкай самалёта «Ryanair», Аляксандр Лукашэнка заявіў, што заходнія краіны цяпер будуць вымушаныя самастойна змагацца з наркатрафікам і незаконнай міграцыяй. У чэрвені літоўцы затрымалі на беларускай мяжы ўжо 473 мігрантаў. Літва лічыць менавіта рэжым Лукашэнкі адказным за хвалю нелегальнай міграцыі.

За 25 дзён ліпеня літоўцы затрымалі ўжо 1942 мігрантаў на беларускай мяжы. Цяпер Літва занепакоеная тым, што «Iraqi Airways» стала ладзіць толькі больш рэйсаў з Багдаду ў Менск.

Да ўзброеных мігрантаў гатовыя

Лукашэнка тым часам кажа: Беларусь будзе выконваць свае абавязкі ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай, міжнароднай арганізаванай злачыннасцю і ў галіне ядзернага нераспаўсюду «настолькі, наколькі гэта выгадна краіне». Закрываць мяжу для іракцаў і іншых мігрантаў ён не збіраецца: «Мы ніколі не будзем нікога трымаць, яны ж не да нас ідуць».

Фотарэпартаж
Патруль з Frontexem, ці як ахоўваюцца межы Еўропы над Нёманам
2021.07.24 09:00

Таксама Лукашэнка нядаўна заяўляў, што «сюды рвуцца са зброяй» «радыкальныя мусульмане». Старшыня парламенцкага камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас 24 ліпеня сказаў, што калі ў словах Лукашэнкі ёсьць хаця б кропля праўды, то гэтых людзей могуць узброіць толькі ў Беларусі, піша Delfi. Ён мяркуе, што Лукашэнка такім чынам намагаецца прымусіць Літву «сесці за стол перамоваў».

А намеснік старшыні Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Відас Мачайціс сказаў, што на словы «такога чалавека, як Лукашэнка» не хочацца рэагаваць – дадатковых захадаў прымаць не будуць, бо пазіцыі ўжо ўзмацнілі, «мы самі дастаткова добра ўзброеныя».

Урад Літвы пралічыўся: на харчаванне мігрантаў трэба ўдвая больш грошай

Мэрка Ладзійскага раёна Аўсма Мішкінене расказала Delfi, што ўрад вызначыў на харчаванне затрыманых мігрантаў 5,85 еўра на чалавека. Аднак фактычна на ежу, посуд і транспартаванне ідзе па € 14. Знайсці танней не атрымалася. Яшчэ адна праблема – не ўсе мігранты хочуць есці тое, што ім даюць. Але сітуацыя наладжваецца, кухары прыстасоўваюцца. У Варанскім раёне ежу і адзенне мігрантам прывозяць таксама мясцовыя.

Hавiны
Літва: Дзецям мігрантаў у Беларусі давалі невядомыя таблеткі. Два трапілі ў рэанімацыю
2021.07.22 19:46

Дзяржаўныя ўлады абяцаюць муніцыпальным кампенсаваць выдаткі «ў межах разумнага». Міністарка фінансаў Гінтарэ Скайстэ ведае пра скаргі мэраў, паабяцала кампенсацыі і асобнае вырашэнне справаў з закупкамі, якія выклікаюць пытанні.

«Мы мусім дамовіцца: у пакеце паездкі, арганізаванай Лукашэнкам, не можа быць залішняга камфорту і віду на акіян, – адзначыла міністарка. – Мы павінны забяспечыць мінімальны стандарт».

Расследaванні
Як працуе беларускі калідор нерэгулярнай міграцыі
2021.07.23 20:32

АА belsat.eu

Стужка навінаў