Што агульнага паміж Данбасам, Крымам і Беларуссю? Палітвязні, якіх найбольш – у Беларусі


На тэрыторыі акупаваных Расеяй Крыму і Данбасу, а таксама ў Беларусі сёння налічваецца больш за 900 палітвязняў. Гэтай болей, чым было ў СССР 30 гадоў таму, заявіў у інтэрв’ю «Радыё «Свабода» часовы павераны ў справах ЗША, намеснік памочніка дзяржасакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Джордж Кент.

Джордж Кент.
Фота: sud.ua

Часовы павераны распавёў, што 33 гады таму, калі ён быў на стажыроўцы ў Дзярждэпартаменце, ягоным абавязкам была падрыхтоўка спісу палітвязняў.

«Нават праз 3 гады пасля таго, як Гарбачоў стаў лідарам СССР, яшчэ было амаль 800 палітвязняў. І сярод іх большасць былі ўкраінцы. А цяпер у Крыме больш за 100, на Данбасе амаль 200, у Беларусі амаль 600 <…> у гэтым годзе больш палітвязняў, чым было, калі я пачаў сваю працу ў Дзярждэпартаменце больш за 30 гадоў таму», – адзначыў Кент.

У Беларусі па стане на 25 ліпеня палітвязнямі прызнаныя 584 чалавекі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў