Менскія ўлады пакаралі «Слодыч» за зняважлівы адказ на беларускамоўны зварот


Прадстаўніца «Слодыча» пісала, што беларускамоўны зварот дыскрымінуе расейскамоўных.

Ілюстрацыйнае фота. Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч наведвае стэнд фабрыкі «Слодыч» на навагоднім свяце для дзяцей-сіротаў Кобрынскага раёну. 16 снежня 2016 года.
Фота: Slodych.by

Заснавальнікі ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Ігар Случак і Аліна Нагорная звярнуліся да кандытарскай фабрыкі «Слодыч» з просьбай дадаць беларускую мову на пакункі прадукцыі. Адказ, як піша «Радыё Свабода», быў такі:

«…Обращением только на белорусском языке вы избавили возможности русскоговорящих сотрудников ОАО, ответственных за делопроизводство, получить информацию о сути просьбы на том языке, который они используют в повседневной жизни. Таким образом, русскоговорящая категория сотрудников — а это практически 100% — дискриминируется вами по языковому признаку, что нарушает ст. 17 Конституции Республики Беларусь».

Случак і Нагорная абскардзілі гэткі адказ за подпісам галоўнага тэхнолага Марыі Ярошкінай у пракуратуры і адміністрацыі Партызанскага раёну Менску.

Пракуратура абавязала кіраўніцтва «Слодыча» даць адказ па-беларуску і прыцягнуць супрацоўніка да дысцыплінарнай адказнасці. Адміністрацыя раёну склала пратакол і перадала справу ў суд. Упраўленне адукацыі Першамайскага раёну склала пратакол аб парушэнні заканадаўства аб мовах (арт. 10.16 КаАП РБ).

Hавiны
Расейская – безальтэрнатыўная мова адукацыі? Мянчанцы далі бланк, дзе мову навучання выбралі за яе
2021.07.02 15:18

Случак і Нагорная з паплечнікамі публікавалі падрабязныя інструкцыі аб тым, як пісаць звароты аб ужыванні беларускай мовы і куды звяртацца ў выпадку парушэння моўных правоў, выдалі папяровы дапаможнік «Абаронім мову», а цяпер Нагорная піша кнігу «Мова 404» аб парушэнні моўных правоў у Беларусі. У дом Случака і Нагорнай перыядычна наведваюцца сілавікі і невядомыя.

АА belsat.eu

Стужка навінаў