Чатыры групы буйных замежных кампаніяў спынілі супрацу з БелАЗам і БМЗ


Аўтамабіль БелАЗ на тэрыторыі заводу. Жодзіна, Беларусь, 26 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Нямецкія, дацкія і японскія кампаніі спынілі супрацоўніцтва з БелАЗам і Беларускім металургічным заводам, піша тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» са спасылкай на Прафесійны саюз беларусаў у Вялікай Брытаніі (PUBB).

Нямецкая Becker Group, якая пастаўляла праз свайго дыстрыбутара Geramatic OY прамысловыя фарбы і іншую прадукцыю заявіла: «Пасля ўвядзення санкцыяў ЕЗ у дачыненні БелАЗу, Beckers Group спыніла ўсе аперацыі з БелАЗам і любымі асобамі, якія належаць ці кантралююцца БелАЗам, з 9 ліпеня 2021 году».

Дацкая група Danfoss заявіла, што «спыніла бізнес, які не адпавядае ўказаным правілам санкцыяў».

Іншая нямецкая кампанія, Liebherr, якая раней пастаўляла зубадзяўбёжныя станкі і іншае абсталяванне для БелАЗу, таксама пацвердзіла, што яе «палітыка заключаецца ў выкананні дзейсных нормаў і правілаў». Таксама японская група Yokohama, вядомая сваім спонсарствам футбольнага клубу «Chelsea», пацвердзіла PUBB, што яе зносіны з БМЗ былі нядаўна спыненыя.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў