Беларусь на першым месцы ў Еўропе па колькасці вязняў на сто тысяч чалавек


Стамбульская Акадэмія крымінальнага права апублікавала статыстыку, якая паказвае колькасць людзей за кратамі на сто тысяч насельніцтва.

З прыведзеных Акадэміяй дадзеных вынікае, што Беларусь – на першым месцы: на сто тысяч беларусаў – 345 чалавек у зняволенні. На 9 мільёнаў атрымліваецца больш за 31 тысяча вязняў.

На другім месцы – Турцыя, там са ста тысяч – 335 вязняў, на трэцім – Расея з лічбай 331.

Найменш вязняў у Ісландыі і Нарвегіі – 33 і 49 адпаведна на сто тысяч чалавек насельніцтва.

У Беларусі па стане на 25 ліпеня прызнаныя палітвязнямі 584 чалавекі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў