Мінныя палі і двухкіламетровая спецзона – Вярхоўная Рада Украіны прапаноўвае ўзмацніць мяжу з Беларуссю і РФ


У Вярхоўную Раду быў унесены законапраект № 7475 аб абароне межаў Украіны. Таксама галоўны заканадаўчы орган збіраецца спрасціць працэдуру прымусовага выдварэння з Украіны людзей, якія страцілі легальны статус перабывання ва Украіне, паведамляе сайт Вярхоўнай Рады.

Вярхоўная Рада Украіны. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Shutterstock

Праект новага закону прапаноўвае ліквідаваць перашкоды для інжынернага ўладкавання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы на землях прыродна-запаведнага фонду Украіны.

Акрамя гэтага, прапаноўваецца выдзеліць уздоўж украінска-расейскага і ўкраінска-беларускага ўчасткаў мяжы землі для ўзмоцненага ўладкавання сродкаў абароны. Маецца на ўвазе, у прыватнасці, стварэнне мінных палёў.

Таксама прапануюць у межах 2 кіламетраў ад граніцы з РФ і Беларуссю ўвесці спецыяльны памежны рэжым. Гаворка ідзе аб забароне свабоднага ўезду, перабывання, пражывання, перамяшчэння асобаў, а таксама правядзення працаў, якія не звязаныя з абаронай або аховаю граніцы.

Артыкулы
Беларусы маюць праблемы з легалізацыяй ва Украіне: штрафы, дэпартацыя, ігнараванне
2022.06.09 15:08

Украінскія дэпутаты таксама выступілі за спрашчэнне працэдуры прымусовага выправаджэння з Украіны нелегальных мігрантаў. Даць права прыняцця такіх рашэнняў хочуць дзяржаўным органам: СБУ, памежнай службе, іншым. Да суда плануюць звяртацца ўжо дзеля затрымання з мэтаю выправаджэння.

Hавiны
Анісію Казлюк адпусцілі: ёй пагражае штраф, але без дэпартацыі
2022.06.24 19:30

Сярод іншага – хочуць выключыць злоўжыванне працэдураю набыцця статусу ўцекача асобамі, якім забаронены ўезд ва Украіну, або якія ствараюць пагрозу памежнай бяспецы Украіны.

25 чэрвеня законапраект быў пададзены на разгляд у Вярхоўную Раду.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў