Міколу Статкевіча этапавалі ў глыбоцкую калонію


Стала вядома, што Мікалая Статкевіча этапавалі ў ПК №13 у Глыбокім. Аб стала вядома праз запіс на старонцы ў Facebook жонкі палітвязня.

Мікола Статкевіч. Менск, Беларусь. 14 траўня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

Жанчына адзначыла: «Сюрпрызаў не здарылася. Мікола Статкевіч у ПК № 13 у Глыбокім».

Нагадаем, што Міколу Статкевічу суд прызначыў 14 гадоў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Праз тое, што ў Мікалая Статкевіча, якога ўтрымліваюць за кратамі ўжо 24 месяцы, ёсць непагашаная судзімасць па арт. 293 Крымінальнага кодэксу, суд прызначыў яму 14 гадоў калоніі менавіта ва ўмовах асаблівага рэжыму.

Таму, згодна з заканадаўствам, палітвязню нават не могуць пералічыць дні, праведзеныя ў СІЗА (па новых правілах адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае паўтара дням пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжыму).

Нядаўна стала вядома, што Мікалая накіруюць у папраўчую калонію № 13 у Глыбокім, у якой прадугледжаны ўзмоцнены нагляд за асуджанымі. Там вязняў утрымліваюць у камерах замест знаходжання ў адмысловых атрадах.

Асаблівы рэжым прадугледжвае:

  • штомесячную магчымасць купляць тавары на 3 базавыя велічыні ў турэмнай краме
  • два кароткатэрміновых і адно працяглае спатканне на працягу года
  • адну пасылку або перадачу і дзве бандэролі ці два дробныя пакеты на працягу года.
Артыкулы
Вярхоўны суд пакінуў у моцы прысуды Ціханоўскаму і Статкевічу
2022.06.01 15:53

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў