Літва запытвае дадатковую дапамогу NATO, баючыся нападу Расеі з боку Беларусі


Літва просіць дапамогі NATO ў звязку з пагрозаю нападу Расеі з боку Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў інтэрв’ю выданню «Politico».

Фота: Šarūnas Mažeika/Delfi

Прэзідэнт Гітанас Наўседа заклікае Альянс узмацніць сваю прысутнасць у краінах Балтыі, каб не даць Расеі выкарыстоўваць Беларусь як плацдарм для пачатку вайны з імі:

«Вельмі вялікія фундаментальныя змены» ў суседняй Беларусі робяць Літву больш уразлівай для хуткага расейскага нападу і патрабуюць змены ў захадах бяспекі ў рэгіёне».

Літоўскі лідар заявіў, што характарызуе сённяшнюю Беларусь як «дадатковую правінцыю» Масквы, а «расейская армія можа рабіць тое, што хоча, каб перамясціць сілы і разгарнуць абсталяванне».

У мінулым, паводле спадара Наўседы, стратэгія NATO абапіралася на падмацаванне, калі адносна невялікія сілы былі размешчаныя на ўсходняй ускраіне Альянсу, і хаўруснікі маглі прыйсці на дапамогу рэгіёну ў выпадку нападу.

Але новая рэальнасць, паводле літоўскага лідара, «не дае часу для рэакцыі», бо расейскія войскі «могуць быць лёгка разгорнутыя вельмі блізка ад нашай мяжы» і «не будзе часу на падмацаванне».

Нямеччына, якая ўжо ўзначальвае баявую групу NATO ў Літве, нядаўна абвясціла, што павялічыць свой уклад дзеля абароны краіны.

Hавiны
З тэрыторыі Беларусі абстралялі Чарнігаўскую і Жытомірскую вобласці
2022.06.25 10:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў