У менскай Грушаўцы затрымалі здымачную групу


Здымкі ў Грушаўцы, падчас якіх адбылося затрыманне.
Фота: Наша Ніва

На праспекце Дзяржынскага каманда здымала фільм пра каханне. Гэта стала нагодаю, каб удзельнікі групы правялі вечар у РУУС, паведамляе «Наша ніва».

Інцыдэнт адбыўся пасля 18:00. Прыблізна ў гэты час на Дзяржынскага 11 прыпаркаваўся бус з сілавікамі.

Пазней стала вядома, што затрыманых нібыта адвезлі ў Маскоўскае РУУС. Хаця там не пацвердзілі, што групу прывезлі ў іншае месца, але сказалі, што людзей адпусцяць у той жа дзень. Да затрымання некалькі ўдзельнікаў здымак адправілі паведамленні знаёмым, што на пляцоўцы з’явілася міліцыя, а пасля сувязь з усімі знікла.

Удзельнікаў здымак пачалі адпускаць уначы. Некаторыя з іх распавялі, што міліцыянты цікавіліся, пра што здымаўся фільм, ці будзе ў ім бел-чырвона-белая сімволіка, хто фінансуе.

«Здымалася проста дыпломная праца маладога рэжысёра, меладрама «Рамонт кахання», а затрымалі амаль 20 чалавек. Апытвалі, прасілі прадэманстраваць змест тэлефонаў. Апошнімі ў няволі заставаліся дакладна рэжысёр і аператар», – перадаў адзін з удзельнікаў каманды.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў