У Беларусі павялічылася колькасць палітвязняў. Цяпер іх 515 чалавек


У Беларусі павялічылася колькасць палітычных зняволеных. Сёння, 25 чэрвеня, у спіс палітвязняў трапілі адразу 8 чалавек.

Палітвязень Дзмітрый Цімафееў.
Фота: 6tv.by

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі наступных зняволеных:

  • Дзмітрый Цімафееў асуджаны 17 лютага 2021 года судом Ленінскага раёну Магілёва паводле арт. 369 КК за абразу начальніка аддзелу ДАІ з Бабруйска да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Рыгор Мамановіч асуджаны 15 траўня 2021 года судом Столінскага раёну Берасцейскай вобласці паводле арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Максім Таццянак асуджаны 26 лютага 2021 года судом Кастрычніцкага раёну Менска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савету Рэспублікі НС Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Дзяніс Заянчэўскі асуджаны 26 лютага 2021 года судом Кастрычніцкага раёну Менска па ч. 2 арт. 339 і па арт. 369 КК за вывешаную на плоце інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота Н. Качанавай і міністра ўнутраных спраў І. Кубракова да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Фота інсталяцыі, за якую судзілі Максіма Таццянака і Дзяніса Заянчэўскага.
Фота: spring96.org
  • Уладзімір Сокал асуджаны 9 чэрвеня 2021 года судом Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласці за публікацыю ў сетцы інтэрнэт абразлівых і адвольна ацэненых як пагрозлівых каментароў у адрас супрацоўніка міліцыі да двух гадоў пазбаўлення волі;
  • Сяргей Трашчанка асуджаны 24 чэрвеня 2021 г. Гомельскім абласным судом па арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі да трох гадоў пазбаўлення волі;
  • Сяргей Маланчук асуджаны 23 красавіка 2021 года судом Ленінскага раёну Горадні па арт. 369 КК за абразу ў сетцы Інтэрнэт былога кіраўніка МУС Ю. Караева да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Андрэй Жулякоў асуджаны 16 чэрвеня 2021 года судом Менскага раёну паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года калоніі.

Такім чынам, на 25 чэрвеня ў краіне ўжо 515 чалавек праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў