У 113 раёнах Беларусі абмежавалі ці забаранілі наведванне лесу


Абмежаванне наведваць лясы ў раёнах Беларусі. Мапа: сайт Міністэрства лясной гаспадаркі

Міністэрства лясной гаспадаркі не ўвяло забароны наведваць лес толькі ў Браслаўскім, Мядзельскім, Лагойскім, Гарадзенскім і Капыльскім раёнах.

Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе застаецца складанай. Асабліва гэта датычыць Гомельскай, Берасцейскай і Магілёўскай вобласцяў, дзе ўвялі забарону ўва ўсіх раёнах.

Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае жыхароў краіны часова адмовіцца ад наведання лясоў.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размесцілі інтэрактыўную мапу, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаранілі наведвац лес.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў