Штомесяц праз заходнія санкцыі авіягаліна Беларусі губляе $ 10,3 мільёна


Штомесячныя страты авіягаліны Беларусі праз санкцыі ацэньваюцца на ўзроўні $ 10,3 мільёна. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак.

Самалёт авіякампаніі «Белавія».
Фота: obyektiv.press

«У цэлым у авіяцыйнай галіне штомесячныя эканамічныя страты, звязаныя з санкцыямі, ацэньваюцца на ўзроўні $ 10,3 мільёна», – паведаміў Анатоль Сівак.

Паводле яго, толькі вымушаны аблёт тэрыторыі Украіны пацягнуў за сабою павелічэнне агульнага часу палёту і значны рост выдаткаў, які за ліпень – снежань 2021 года арыентавана складзе каля $ 5 мільёнаў.

Анатолій Сівак.
Фота: belta.by

Таксама Сівак паведаміў, што цяпер вядзецца праца з Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі ў справе ўрэгулявання цяперашняй сітуацыі.

Нагадаем, што 4 чэрвеня Еўразвяз апублікаваў дакумент, які забараняе ўсім беларускім авіяперавознікам палёты ў паветранай прасторы краінаў ЕЗ.

Ён прадугледжвае забарону на ўзлёт, пасадку і пралёт самалётаў беларускага авіяперавозніка над тэрыторыямі краінаў Еўразвязу. Пазней да рашэння ЕЗ далучыліся яшчэ сем дзяржаваў. У выключных выпадках могуць прымацца толькі гуманітарныя барты, а таксама аварыйныя або экстраныя пасадкі.

Прычынаю забароны ў дачыненні беларускіх авіякампаніяў стаўся інцыдэнт з прымусоваю пасадкаю самалёта «Ryanair» у Менску ды арыштам журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі, якія былі на борце.

Артыкулы
Пратасевіча і Сапегу перавялі пад хатні арышт
2021.06.25 10:16

АД, belsat.eu

Стужка навінаў