Пратасевіча і Сапегу перавялі пад хатні арышт


Пікет салідарнасці на падтрыманне затрыманага журналіста Рамана Пратасевіча ля будынку Еўракамісіі. Варшава, Польшча. 24 траўня 2021 года.
Фота: Света Фар / Белсат

Бацькі Соф’і Сапегі і Рамана Пратасевіча паведамілі, што затрыманыя цяпер у здымнай кватэры, перадае расейская служба «BBC News».

«Мы ў шоку», – сказаў Сяргей Дудзіч, айчым Соф’і. Для бацькоў дзяўчыны гэта сталася нечаканасцю.

Артыкулы
На Соф’ю Сапегу завялі яшчэ адну крымінальную справу
2021.06.14 09:50

«Мне складана каментаваць дзеянні ўладаў, якія ў іх мэты, – сказаў Дзмітрый Пратасевіч, бацька Рамана. – Яны ўсё адно пад поўным кантролем уладаў, абвінавачанняў з іх ніхто не зняў. Нам нічога не кажуць пра стан Ромы, ягоны статус. Гэта проста здзек».

Самалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў прымусовую пасадку ў Менску праз інфармацыю пра мініраванне, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега былі затрыманыя спецслужбамі.

Падчас шматлікіх інтэрв’ю і брыфінгу Раман Пратасевіч падкрэсліваў, што ідзе на сустрэчу следству і ў поўнай меры супрацоўнічае з ім.

Аб’ектыў
«Яны зрабілі шоу»: як адбывалася затрыманне Рамана Пратасевіча
2021.05.24 23:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў