Менчука арыштавалі на 14 содняў за скрыншот з «экстрэмісцкага» канала


Праваабаронцы паведамляюць, што раніцай 23 чэрвеня дадому да 32-гадовага Сяргея прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Падставай для яго затрымання стала публікацыя ў сацыяльных сетках скрыншота з «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала.

Мужчыну даставілі ў Ленінскае РУУС і склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Учора, 24 чэрвеня, справу менчука разглядзела суддзя Марына Клімчук. На судзе мужчына заявіў, што хварэе на астму, але ў выніку, суддзя прызнала Сяргея вінаватым і арыштавала яго на 14 содняў.

Hавiны
«Я б табе чэрап праламаў». У Лагойску міліцыя схапіла жанчыну з сабакам, якая зняла наезд начальніка ІЧУ на пенсіянерку
2021.06.25 08:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў