Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб змене Канстытуцыі


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Фота: pravo.by

Змены прадугледжваюць магчымасць праводзіць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ўвосень 2020 года заявіў пра неабходнасць правесці канстытуцыйную рэформу. Паводле яго, падрыхтавалі ўжо трэці варыянт праекту Канстытуцыі, бо два папярэднія яго не задаволілі. 16 сакавіка 2021 года Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні Канстытуцыйнай камісіі, у яе ўвайшлі 36 чалавек. 26 сакавіка стартаваў збор прапановаў грамадзянаў у праект новай Канстытуцыі. Чакаюць, што да канца 2021 года праект Асноўнага Закону будзе гатовы, а ў пачатку 2022-га яго вынесуць на рэферэндум.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў