Да затрыманых заснавальнікаў «21vek.by» дапусцілі адвакатаў


Да заснавальнікаў онлайн-гіпермаркету «21vek.by» дапусцілі адвакатаў. Яны прысутнічалі на допытах, а таксама змаглі сустрэцца з затрыманымі асабіста, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Злева направа: Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў, Сяргей Стаюнічаў

У кампаніі ўдакладнілі, што затрыманыя Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў і Сяргей Стаюнічаў адчуваюць сябе добра, настроеныя пазітыўна, бяруць удзел у развязанні працоўных пытанняў. Сувязь з імі падтрымліваецца праз адвакатаў.

Інфармацыі пра статус, а таксама выстаўленыя абвінавачанні на гэты момант няма.

Рахункі онлайн-гіпермаркету «21vek.by» па-ранейшаму не заблакаваныя, усе сэрвісы працуюць у штатным рэжыме.

Hавiны
«Не даюць бізнесоўцам пераканаць сябе, што ўсё будзе добра». Эксперты пра справы «21vek.by» і «Юркас»
2021.06.23 18:25

У аўторак, 22 чэрвеня, у офіс онлайн-гіпермаркету «21vek.by» прыйшлі сілавікі. Там учынілі ператрус і сканфіскавалі дакументы. Заснавальнікаў кампаніі Сяргея Вайніловіча, Паўла Матусевіча і Івана Плюгачова, а таксама начальніка падраздзялення закупак Сяргея Стаюнічава затрымалі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў