Адвакат Соф'і Сапегі распавёў пра сустрэчу палітзняволенай з бацькамі


Антон Гашынскі, адвакат Соф’і Сапегі .
Фота: Менская гарадская калегія адвакатаў

Юрыст Антон Гашынскі пацвердзіў Associated Press, што палітзняволенай змянілі меру стрымання на хатні арышт, а яшчэ дазволілі сустрэцца з бацькамі.

«Учора адбылася сустрэча Соф’і з маці і айчымам у добрай, нязмушанай абстаноўцы ў менскім рэстаране. Іх у часе ніхто не абмяжоўваў. Сустрэча адбылася з дазволу органаў папярэдняга расследавання», – адзначыў адвакат.

На меркаванне Гашынскага, расследаванне справы Соф’і Сапегі будзе працягвацца, а вынікі могуць быць розныя: «Будзе расследавацца крымінальная справа, пасля чаго прымуць нейкае рашэнне: альбо пра накіраванне справы ў суд, альбо аб прыпыненні крымінальнага пераследу, альбо пра перадачу крымінальнай справы ў Расейскую Федэрацыю для правядзення следчых дзеянняў».

Следчы камітэт паведаміў БЕЛТА, што палітзняволеныя Софія Сапега і Раман Пратасевіч нібыта супрацоўнічаюць са следствам:

«Абвінавачаныя даюць паслядоўныя прызнальныя паказанні і ў адпаведнасці з заканадаўствам яны раней звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам. У хадайніцтве яны абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняй следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае, каб загладзіць шкоду, што прычынілі злачынствы. Зыходзячы з гэтага і пасля разгляду звароту абвінавачаных аб змене меры стрымання следства палічыла магчымым змяніць яе на хатні арышт».

Артыкулы
Пратасевіча і Сапегу перавялі пад хатні арышт
2021.06.25 10:16

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў