У Расеі затрымалі беларуса, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі


У Санкт-Пецярбургу затрымалі 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, якога шукалі за абразу Лукашэнкі, паведамляе расейскае выданне «Мегаполіс».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: AFP

Паліцыю папярэдзілі аб «падазроным чалавеку» на Лігоўскім праспекце. Нарад патрульных падышоў да незнаёмца каб праверыць пашпарт і даведаўся ад яго, што той працуе сантэхнікам у кампаніі, якая займаецца газіфікацыяй.

Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў федэральным вышуку як схаваны ад следства органаў МУС Беларусі ў студзені 2022 года. У Беларусі на яго завялі справу за «абразу прэзідэнта». 33-гадовага мужчыну арыштавалі.

Імя затрыманага і падрабязнасці яго далейшай лёсу не паведамляюцца. Верагодна, па запыту беларускіх сілавікоў яго могуць экстрадаваць у Беларусь.

Размова
Котаў: «Беларускі рэжым не верыць у перамогу Расеі ва Украіне»
2022.05.25 13:07

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў