У Марыупалі пачалі выдаваць расейскія пашпарты


З 25 траўня ў Марыупалі пачалі выдаваць расейскія пашпарты. Пра гэта заявіў саветнік мэра Марыупалю Пётр Андрушчанка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: GETTY IMAGES

«Фактычная анексія Марыупалю пачалася», – напісаў Андрушчанка.

Паводле яго слоў, расейскія пашпарты пачалі выдаваць у Марыупалі і іншых занятых расейскімі сіламі раёнах Данецкай вобласці.

Таксама сёння, 25 траўня, Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб атрыманні расейскага грамадзянства па спрошчанай працэдуры для жыхароў Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны.

Раней расейскае грамадзянства ў спрошчаным парадку маглі атрымаць жыхары самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Прадстаўнікі мясцовых адміністрацыі абласцей, якія супрацоўнічаюць з расейскімі ўладамі і кантралююцца імі, ужо заяўлялі аб планах далучэння да Расеі. На іх думку, вобласці могуць увайсці ў склад Расеі на аснове ўказа Пуціна без правядзення рэферэндуму.

Hавiны
Сяргей Гайдай: Наступны тыдзень будзе вызначальны для Луганшчыны
2022.05.25 15:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў