У ААН папярэдзілі аб магчымым дэфолце ў 70 краінах з-за ваеннага канфлікту ва Украіне


У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый выступілі з заявай аб тым, што крызіс, звязаны з вайсковымі дзеяннямі ва Украіне, можа прывесці да дэфолту ў 70 краінах.

Аб гэтым папярэдзіў адміністратар праграмы развіцця ААН Ахім Штайнер. Паводле яго слоў, гэты працэс выкліканы глабальным ростам інфляцыі, а таксама коштамі энерганосьбітаў і харчавання.

Ахім Штайнер.
Фота: Sayyid Azim/AP Photo

Таксама Штайнер адзначыў, што размова вядзецца пра рызыку для краін, якія знаходзяцца ў стадыі развіцця.

«Мы з усіх сіл спрабуем адрэагаваць такім чынам, каб гэта было сувымерна з маштабамі крызісу. У многіх эканомік, якія развіваюцца, у запасе проста не засталося ніякіх грошай», – заявіў Штайнер.

Былы намеснік генсакратара ААН Марк Мэлак-Браўн пагадзіўся, што «трохгаловая гідра энергетыкі, харчавання і даўгоў» прывядзе да спаду ў прыбытках грамадзян і адабʼецца на працы дзяржаўных служб у многіх краінах у стадыі развіцця.

Неабходным для вырашэння крызісу крокам Штайнер назваў разблакіроўку паставак збожжавых культур з Расеі і Украіны: гэта дазволіць устараніць дэфіцыт, які ўзнік пасля пачатку вайны, і знізіць цэны, якія ў траўні абнавілі рэкорды.

Інтэрв’ю
Украінская ўцякачка – пра тое, як яе прыняла Беларусь
2022.05.25 16:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў