Страляніна ў тэхаскай школе: забітыя 19 вучняў і 2 дарослыя


Паводле папярэдніх звестак 19 вучняў і 2 дарослыя былі забітыя ў аўторак у выніку страляніны ў пачатковай школе Роба ў горадзе Ювалдзі, штат Тэхас, прыкладна за 80 міляў на захад ад Сан-Антоньё, паведамляе «CNN».

Зброя нападніка, які ўчыніў страляніну ў тэхаскай школе.
Фота: Salv8dor_ / Instagram

Выданне паведамляе, што ўзброены чалавек, якога ідэнтыфікавалі як Сальвадора Рамаса, мёртвы і, як мяркуецца, дзейнічаў сам. Губернатар Тэхасу Грэг Эбат заявіў, што 18-гадовы падазраваны вучыўся ў сярэдняй школе Ювалдзі.

Страляніна ў пачатковай школе стала самай крывавай пасля разні ў «СЭндзі Гук» у 2012 годзе ў штаце Канэтыкут. Тады загінулі 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 7 гадоў.

Вось што вядома на гэты час.

  • Перад тым, як пайсці ў школу ,падазраваны страляў у сваю бабулю. Бабуля шпіталізаваная ў цяжкім стане.
  • Перад нападам злачынца трапіў у аварыю на ўласным аўтамабілі. Сальвадор Рамас вылецеў у кювет каля школы. Ахова паспрабавала спыніць узброенага юнака, але яму ўдалося трапіць унутр і зайсці ў навучальныя аўдыторыі, дзе хлапец пачаў страляніну. Забойца меў бронекамізэльку.
  • Верагодна, што як мінімум адзін агент мясцовай патрульнай службы быў паранены з-за страляніны. Рамас, які забарыкадаваўся ўнутры, вёў агонь па супрацоўніках паліцыі, якія імкнуліся трапіць у будынак школы.

У школе заняткі адмянілі да канца навучальнага года. «CNN» адзначае, што ў 2022 годзе такіх здарэнняў было больш, чым дзён: аўторак, 24 траўня, быў 144-м днём у годзе, а паводле звестак некамерцыйнай арганізацыі «Gun Violence Archive» у 2022 годзе адбылося не менш за 212 здарэнняў са стралянінай, у выніку якіх былі параненыя або загінулі чатыры ці больш чалавек.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў