Працягваецца пераслед незалежных прафсаюзаў. У Салігорску прыйшлі ў галоўны офіс БНП


У Салігорску ў галоўны офіс Беларускага незалежнага прафсаюзу прыйшла міліцыя ці супрацоўнікі іншых органаў. Паводле прэс-службы СБП, у офісе застаецца старшыня аб’яднання Аляксандр Мішук.

Лукашэнка прыгразіў прыватным бізнесам ліквідацыяй, калі ня створаць прафсаюзы на сваіх прадпрыемствах. Малюнак: Дэ Лёс

Сёння сілавікі прыйшлі ў офіс старшыні БНП на ААТ «Беларуськалій» Аляксандра Мішука. Іншых людзей пакуль у офіс не пускаюць. У памяшканні таксама прысутнічаюць невядомыя панятыя.

Паводле звестак прафсаюзу, таксама забаронены доступ на працоўныя месцы іншым прадстаўнікам БНП у падраздзяленнях «Беларуськалій» (рудаўпраўленні, дапаможныя цэхі, фабрыкі). Верагодна, цяпер адбываюцца ператрусы.

Інтэрв’ю
«Гэта не азначае, што прафсаюзаў не стала». Размаўляем з сябрам рады СПБ Дзянісам Садоўскім
2022.05.01 10:00

Нагадаем, што ў Беларусі працягваецца пераслед незалежных прафсаюзаў. 14 красавіка незалежны прафсаюз РЭП быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. 19 красавіка адбыўся ператрус у менскім офісе незалежнага прафсаюзу металістаў, на сябраў аб’яднання былі заведзеныя крымінальныя справы.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў