Палітзняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка пачнуць судзіць 8 чэрвеня


Суд над затрыманым у лістападзе журналістам Андрэем Кузнечыкам распачнецца 8 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».

Андрэй Кузнечык.
Фота: svaboda.org

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года, у ягонай кватэры правялі ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя рэчы. Першапачаткова яго арыштавалі на 10 содняў, потым далі яшчэ 10 содняў. Пасля стала вядома, што заведзена крымінальная справа. Кузнечыка ўзялі пад варту.

Ані калегі, ані родныя дагэтуль не ведаюць, паводле якога артыкулу яго абвінавачваюць. Адвакат даў падпіску аб неразгалошванні.

Нагадаем, учора стала вядома, што неўзабаве адбудзецца яшчэ адзін суд над беларускімі журналістамі. Працэс у справе БелаПАНу пачнецца 6 чэрвеня. Ён таксама пройдзе ў закрытым рэжыме.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў