Кадыраў запатрабаваў прабачэнняў у Польшчы за расейскага амбасадара і паабяцаў знішчыць яе «за 6 секунд»


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў пачаў пагражаць нападам Расеі на Польшчу, заявіўшы, што пасля Украіны яе «за 6 секунд могуць захапіць».

Па ягоных словах, Польшча нібыта павінна забраць зброю з тэрыторыі Украіны.

«Калі чалавек не мае рацыі ці дзяржава, то так заўсёды і бывае. Украіна – гэта ўжо закрытае пытанне. Мяне цікавіць Польшча. Пасля Украіны, калі будзе каманда, мы за 6 секунд пакажам, на што мы здольныя. Лепш забярыце сваю зброю (палякі) наймітаў. Прынясіце прабачэнні за нашага амбасадара. Вы вельмі нядобрыя гульні пачалі з нашай дзяржавай», – сказаў Рамзан Кадыраў.

Таксама, па словах Кадырава, расейскія войскі ўвайшлі ў Лісічанск і амаль зайшлі ў Севераданецк. Таксама ён заяўляе, што ўкраінскія войскі «нясуць страты», «паніка ў іх».

Аналітыка
Дваіх беларусаў з ПВК Вагнэра падазраюць у ваенных злачынствах на Кіеўшчыне. Хто яны?
2022.05.25 14:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў