Генштаб ЗСУ: «Махляры распрацавалі схему для абкрадання сем'яў вайскоўцаў і ваеннапалонных»


Сёння Генштаб ЗСУ распаўсюдзіў заяву аб раскрыцці новых схеаў махлярства ва Украіне. Зламыснікі тэлефануюць сем’ям вайскоўцаў з інфармацыяй аб іх месцазнаходжанні ці аб уцёках з палону, патрабуючы пералічыць грошы за дапамогу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.. Крыніца: Pxfuel

Генштаб ЗСУ паведамляе, што родныя вайскоўцаў усё часцей сталі атрымліваць тэлефанаванні ад махляроў. Асабліва гэта датычыць вайскоўцаў, якія трапілі ў палон або зніклі без звестак.

«Карыстаючыся эмацыйным станам родных і блізкіх, зламыснікі тэлефануюць са схаваных нумароў і прапаноўваюць за грашовую ўзнагароду даць інфармацыю пра вайскоўца і спрыяць вызваленню з палону. Таксама ашуканцы спрабуюць, нібыта з мэтай удакладнення, высветліць асабістыя звесткі ўкраінскіх абаронцаў», – гаворыцца ў паведамленні.

У заяве Генштабу адзначаецца, што пытанні вызвалення ваеннапалонных застаюцца ў выключнай кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады. Ніякага збору сродкаў з чальцоў сем’яў і блізкіх не адбываецца.

Таксама зʼявіліся паведамленні, што махляры высвятляюць нумары банкаўскіх картак і рахункаў, прапаноўваючы грамадзянам Украіны дзяржаўныя кампенсацыі.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў