«Атрымаў цялесныя пашкоджанні ў вобласці твару». СК апублікаваў шакавальнае відэа гібелі Вітольда Ашурка


Следчы камітэт апублікаваў прэс-рэліз наконт смерці палітвязня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі.

Як паведамляюць у СК, 21 траўня дзяжурны кантралёр шклоўскай калоніі знайшоў у несвядомым стане палітвязня Вітольда Ашурка. Былі выкліканыя медыкі. «Нягледзячы на ​​праведзеныя медыкамі рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць мужчыну не ўдалося», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

СК праводзіць праверку. Сцвярджаецца, што за месяц знаходжання ў папраўчай установе «асуджаны дапусціў дванаццаць парушэнняў устаноўленага парадку адбывання пакарання, за што быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу».

«Устаноўлена, што напярэдадні асуджаны падчас падзення атрымаў цялесныя пашкоджанні ў вобласці твару. У сувязі з пагаршэннем самаадчування былі прыняты меры па аказанні медычнай дапамогі. Са словаў супрацоўнікаў калоніі асуджаны, разбіўшы галаву, скаргаў на стан здароўя не выказваў, адмовіўся ад дапамогі і шпіталізацыі», – сцвярджаюць у СК.

СК апублікаваў нарэзку запісаў камераў відэаназірання ў памяшканні, дзе, як сцвярджаецца, знаходзіўся Ашурак. Спачатку на кадрах бачна, як вязень (твар чалавека разгледзіць немагчыма) хістаецца, падае і ўдараецца галавой аб стяну. Потым паказваюць як вязню аказваюць медычную дапамогу. Затым бачна, што вязень зноў падае ўжо з перавязанай галавой.

Відэа сведчыць пра тое, што вязень дрэнна сябе адчуваў ужо да першага падзення – ён проста не мог стаяць на нагах. Аднак у прэс-рэлізе СК ніяк гэта не тлумачыцца.

Hавiны
Цела памерлага за кратамі палітвязня Вітольда Ашурка аддалі сваякам
2021.05.25 14:17

Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома яшчэ ў пятніцу, але цела аддалі толькі ўдзень у аўторак. Пахаванне хочуць зладзіць ужо 26 траўня, ад дадатковых экспертызаў сваякі адмаўляюцца.

Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала «Белсату», што ў Вітольда Ашурка «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, бачны толькі рот». Быкоўская ездзіла забіраць цела разам з братам памерлага.

Сваякі вырашылі не рабіць дадатковых экспертызаў, бо не давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне. Пры тым жонцы памерлага заяўлялі, што Вітольд Ашурак памёр ад спынення сэрца, а яна кажа, што сэрца ў Вітольда было здаровае.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў