Паўла Севярынца і Яўгена Афнагеля асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму


Удзень 25 траўня лідару Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу і каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Яўгену Афнагелю агучылі жорсткія выракі за «арганізацыю масавых беспарадкаў»: па 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Як перадае радыё «Свабода», выракі іншым фігурантам справы ад суддзі Ірыны Ланчавай такія:

  • актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Войнічу – 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
  • актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Паўлу Юхневічу і Максіму Вінярскаму, блогеру Дзмітрыю Казлову (Шэры Кот) – па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
  • рэдактарцы Telegram-каналу «Мая краіна Беларусь» Ірыне Шчаснай – 4 гады агульнага рэжыму.

Вінярскага, Казлова, Севярынца, Юхневіча і Шчасную прызналі вінаватымі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» (ч. 2 арт. 293 КК РБ), Афнагеля і Войніча – у тым жа і ў дадатак у «навучанні і рыхтаванні асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 1 арт. 13 КК РБ).

Артыкулы
Напярэдадні суда Павел Севярынец звярнуўся да беларусаў
2021.05.11 11:26

Справы аб’ядналі ў адзін працэс, хоць фігурантаў затрымлівалі ў розны час: так, Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, Казлова – 10 чэрвеня, Афнагеля, Войніча, Юхневіча – 25 верасня, Шчасную – 18 лістапада, Вінярскага – 22 студзеня 2021 года.

Суд у Магілёве цягнуўся з 12 траўня, праходзіў у закрытым рэжыме, не пускалі нават родных. Прысуд набудзе моц праз 10 дзён, калі яго не абскардзяць.

Павал Севярынец заявіў, што «суда не было, а Беларусь будзе вольнай».

Артыкулы
Суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што трэба ведаць пра гучную справу
2021.05.12 08:00

 

АА belsat.eu

Стужка навінаў