Мэркель заявіла, што ЕЗ плануе пашырыць эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Еўразвяз вырашыў пашырыць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, а ў чорны спіс Еўразвяза ўключаць новыя імёны і арганізацыі. Пра гэта паведамляе BBC News.

Мэркель назвала беспрэцэдэнтнымі і непрымальнымі дзеянні ўладаў Беларусі, якія 23 траўня прымусілі самалёт Ryanair сесці ў Менску. Яна адзначыла, што гэта гэтая пасадка «паставіла людзей пад пагрозу» і прывяла да арышту журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай сяброўкі. «Мы заклікаем Беларусь вызваліць абаіх неадкладна», – цытуе Мэркель «Радыё Свабода».

Мэркель таксама сказала, што на ўчорашні дзень не было доказаў расейскага ўдзелу ў прымусовай пасадцы самалёта.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў