Украінскі журналіст Раман Цымбалюк: «Пуцін здзейсніў самагубства – і гэта ягоны выбар»


Журналіст Раман Цымбалюк да нядаўняга часу заставаўся адзіным акрэдытаваным украінскім журналістам у Маскве, але праз пераслед быў вымушаны з’ехаць ва Украіну. У эфіры «Белсату» ён распавёў, чаму план Пуціна правальны, а таксама пра тое, што ў адказ на агрэсію ў расейскія гарады таксама могуць паляцець ракеты.

Журналіст Раман Цымбалюк.
Фота: radiosvoboda.org

Са словаў украінскага журналіста, які працаваў у Расеі, напад на Украіну быў нечаканым з пункту гледжання расейскіх інтарэсаў:

«Гэта вар’яцкае рашэнне. І цяпер пытанне стаіць так, што рана ці позна ўсе расейскія акупанты – гэта нечыя сыны, мужыкі – будуць знішчаныя і ўсё роўна вярнуцца дадому, толькі нежывымі. Не кажу ўжо пра наступствы для эканомікі, для геапалітыкі. Пуцін здзейсніў самагубства, проста яно расцягнутае, і гэта ягоны выбар».

У каментары пра сённяшні пажар на двух нафтавых абʼектах у расейскім Бранску Раман Цымбалюк сказаў, што заўсёды трэба мець на ўвазе, што «калі вы страляеце па складах з боепрыпасамі і палівам, то не дзівіцеся, што ў вас таксама нешта загарыцца».

Hавiны
У Бранску гараць нафтавыя рэзервуары
2022.04.25 09:36

Таксама ўкраінскі журналіст адзначыў, што Украіна мае толькі адно патрабаванне да расейскіх захопнікаў – гэта вяртанне за чырвоныя лініі, лініі дзяржаўнай мяжы. «Але пакуль мы будзе іх адсоўваць на гэтыя чырвоныя лініі, цалкам магчыма, што нешта прыляціць у расейскі горад», – сказаў Цымбалюк.

«Усе гэтыя гады, 8 гадоў, як доўжыцца вайна, Украіна шляхам палітычных саступак старалася гэтую сітуацыю лакалізаваць. Але калі расейцы ашалелі да такога ўзроўню, які мы цяпер бачым, стала зразумела: ніякіх саступак у нас таксама быць не можа. І з крэйсерам «Масква», пра які Пуцін ні разу нічога не сказаў, высветлілася, што за гэтую памылку расейскіх салдатаў і афіцэраў пазбаўляюць жыццяў, матросаў у тым ліку», – распавёў журналіст.

Паводле ягоных словаў, цяпер у Расеі выйшлі на такую ​​фазу, што выкарыстоўваецца ўсё, акрамя ядравай зброі, і адказаў наконт магчымай мабілізацыі ў расейскіх гарадах:

«Яны выкарыстоўваюць усе сродкі паразы, усе сродкі забойства. І калі яны жадаюць шляхам правакацыяў правесці мабілізацыю, то да чаго прыйдуць? Калі расейцы страцілі тут эліту свайго войска: ПДВ, марскую пяхоту, дэсантнікаў, якія ўмелі ваяваць, – то што будзе з тымі людзьмі, якіх сілком мабілізуюць? Калі яны зойдуць сюды і не здадуцца – у іх будуць страляць на паражэнне. І калі расейцы не разумеюць, што іхных мужчын і жанчын пагоняць на смерць, то давядзецца гэта растлумачыць украінскаму войску».

Таксама Раман Цыблінскі лічыць, што паўторнага нападу на Украіну пасля завяршэння вайны не варта чакаць:

«Пасля гэтай вайны будзе зусім іншая Украіна. Гэта будзе мілітарызаванае грамадства, мілітарызаваная краіна, дзе гіганцкая частка бюджэту будзе аддавацца на бяспеку і абарону. Фактычна гэта будзе краіна NATO з натаўскай сучаснай зброяй. І любая спроба перасекчы гэтыя чырвоныя лініі будзе прыводзіць адразу да адкрыцця агню на паражэнне. Прычым не толькі па тых, хто перайшоў мяжу, а туды, дзе прынялі рашэнне.

І пасля ваеннай паразы расейскае грамадства будзе доўга задавацца пытаннем «як так атрымалася?», «чаму нас нідзе не любяць?» – і яны будуць вельмі доўга занятыя сабой. Але гарантам незалежнасці таксама будзе ўкраінскае войска. Раней на Украіну нападалі, калі яна была слабой. Але цяпер асноўная памылка Крамля ў тым, што гэта не так».

На думку журналіста, у будучыні «нармальнае» расейскае грамадства не зможа спакойна глядзець на тое, што зрабілі іх сваякі, суграмадзяне. Але сучасным расейцам гэта падабацца. «Гэта ў іх веліч так праяўляецца», – тлумачыць Цыблінскі.

Фотарэпартаж
«Хочам ратаваць жыцці». Як хлопцы з Адэсы самі робяць бронекамізэлькі для вайскоўцаў
2022.04.25 21:12

АД belsat.eu

Стужка навінаў