У Беларусі падаражэе паліва і алкаголь


З 26 красавіка цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі зноў падымуцца яшчэ на 2 капейкі, паведамілі ў прэс службе «Белнафтахіму».

Апошнім разам цэны падымаліся на мінулым тыдні, 19 красавіка, таксама на 2 капейкі.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС А-100. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Такім чынам, ад заўтра кошты на запраўках будуць выглядаць так:

  • АІ-92-К5-Еўра – 2,18 руб.
  • АІ-95-К5-Еўра – 2,28 руб.
  • АІ-98-К5-Еўра – 2,50 руб.
  • ДП – 2,28 руб.

Таксама Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло пастановы аб павышэнні лімітавых мінімальных цэнаў на алкагольную прадукцыю. Паводле інфармацыі ведамства, пастанова прынятая «з улікам змянення ставак акцызаў з 1 студзеня 2022 года і росту матэрыяльных выдаткаў».

Цяпер мінімальная рознічная цана на алкагольныя напоі, мацнейшыя за 28 %, будзе 7,66 рублёў, што на 14,7 % вышэй за ранейшую мінімальную цану.

Мінімальную адпускную цану пладовых вінаў за 0,7 літра і 18 % мацунку ўстанавілі на 3,54 рублёў. Гэта на 14,6 % больш за ранейшую цану.

Інтэрв’ю
Палітолаг аб сітуацыі ў Крамлі: «Немагчыма наогул дасягнуць ніякага пагаднення»
2022.04.25 15:21

АД belsat.eu

Стужка навінаў